Пяцідзесяцітысячнае шэсце і мітынг супраць вайны ў Крыме ў Маскве
Марш рушыў ад Страснога бульвару і скончыцца мітынгам на праспекце Сахарава. Акцыя ўзгодненая з мэрыяй Масквы. У мітынгу прынялі ўдзел больш за 50 тысяч чалавек.
Удзельнікі маршу трымаюць дзяржаўныя сцягі Украіны, Расіі, а таксама некаторых расійскіх грамадскіх аб’яднанняў і партый.
У большасці на вопратцы прымацаваныя жоўта-блакітныя стужкі ў колерах нацыянальнага сцяга Украіны. Таксама можна ўбачыць плакаты: “Пуціна пад суд!”, “Пуцін! Не распальвай грамадзянскую вайну ва Украіне”, “Страшна жыць у гэтай краіне”, “Украіна, даруй нам”. Перад калонай расцягнуты вялікі банер, на якім напісана: “За Расію і Украіну без Пуціна”.
Удзельнікі акцыі скандуюць: “Банду гэць!”, “Не вайне”, “Украіна, мы з табой”, “Муамар Кадафі — Пуцін”, перадае карэспандэнт УНІАН у Маскве.
На маршруце правядзення акцыі ўзмоцненыя захады бяспекі. Прайсці на марш і мітынг можна толькі пасля адпаведнай праверкі металадэтэктарамі.
Апроч таго, у гэты ж час у Маскве праходзіць шэсці, арганізаваная праўладным рухам “Сутнасць часу”, які мае намер выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў падтрымку рускамоўнага насельніцтва Украіны.