Туск: ва Украіне могуць здарыцца маштабныя правакацыі
Варшава атрымлівае сігналы аб тым, што ва Украіне ў бліжэйшы час могуць адбыцца яшчэ больш маштабныя правакацыі, чым у Данецку 13 сакавіка. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Дональд Туск
Як адзначыў кіраўнік польскага ўрада, падзеі ў Данецку могуць сведчыць аб "набліжэнні яшчэ большай драмы, чым да гэтага часу".
Туск таксама праінфармаваў, што Варшава не прызнае легальным рэферэндум у Крыме, і таму Польшча ды міжнародная супольнасць вырашылі не накіроўваць туды міжнародных назіральнікаў.
"Мы б хацелі, каб усе рашэнні паміж Украінай і Расіяй, таксама і па Крыме, не вырашаліся метадам супрацьзаконных здзейсненых фактаў. Будучыня Крыму таксама павінна быць вынікам дыялогу паміж Украінай і Расіяй пры ўдзеле міжнароднай супольнасці, а не актам гвалту", — зазначыў палітык.