У Вільні на плоце беларускай амбасады напісалі «тэрарыст». А вось што зрабілі камунальнікі
На плоце беларускай амбасады ў Вільні невядомыя напісалі «тэрарыст». Амбасада папрасіла мясцовыя ўлады зачысціць надпіс. Віленскія камунальнікі прыехалі чысціць плот з БЧБ-сцягамі і ў майках з фотаздымкам Рамана Пратасевіча. Пра гэта мэрыя Вільні паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
«Нехта напісаў слова "тэрарыст" на плоце амбасады Беларусі. У амбасадзе папрасілі ачысціць надпіс. Мы рады, што хаця б амбасада рэжыму таксама не лічыць Рамана Пратасевіча тэрарыстам. Мы выканалі свой абавязак з задавальненнем», — напісала мэрыя Вільні.