У траўні Літва вырашыць, ці будуць крамы працаваць па выходных

Магчыма, краіна пойдзе па шляху Польшчы, але гэтае пытанне яшчэ абмяркоўваецца.

Фота: delfi.lt

Фота: delfi.lt

У траўні гэтага года гандлёвыя цэнтры павінны абмеркаваць: працаваць ім у выходныя дні. Прычым апытанне будуць праводзіць як сярод работнікаў, так і сярод кліентаў. Пра гэта паведамляе партал DELFI.
У літоўскім парламенце ўжо не раз спрабавалі прасунуць законы з абмежаваннем работы гандлёвых цэнтраў у святочныя дні. Але рашэнне не прымалі, бо не былі апытаныя канкрэтныя людзі. А эмоцыямі кіравацца ніхто не хацеў.
— Мы дамовіліся сабраць больш дадзеных, паглыбіцца ў чаканні пакупнікоў і спажыўцоў, у патрэбы работнікаў і вярнуцца да гэтага пытання ў траўні, — сказаў прэзідэнт Літоўскай канфедэрацыі бізнесу Валдас Суткус.
Гендырэктар кампаніі Maxima.lt Крысціна Мэйдэ сказала, што ў работнікаў ніколі не ўзнікала жадання адпачыць у святы. А паток кліентаў у гэтыя дні кажа сам за сябе. Таксама ў Літве хочуць палічыць, колькі грошай страціць краіна і асобныя гандлёвыя цэнтры.
Нагадаем, у Польшчы ўжо з сакавіка гэтага года ў кожную другую і чацвёртую нядзелю не працуюць буйныя гандлёвыя цэнтры і вялікія прадуктовыя крамы — выключэнне зрабілі толькі для прадуктовых крамачак крокавай даступнасці. Але з часам ад працы па нядзелях адмовяцца ў кожную нядзелю.
Паводле kp.by