У Сірыі, у Тартусе і Джабле 150 чалавек загінулі пры выбухах

Каля 150 чалавек загінулі і па меншай меры 200 атрымалі раненні ў Джабле і Тартусе на міжземнаморскім узбярэжжы Сірыі ў панядзелак. Выбухі адбыліся на тэрыторыі, кантраляванай урадам прэзідэнта Сірыі Башара Асада, дзе размешчаныя расійскія вайсковыя базы.

4db443ef_ccbe_4c36_9be0_7a69111877ce_w640_r1_s_cx0_cy9_cw0.jpg

 

Пра гэта паведамляе "Рэйтэр" са спасылкай на міжнародных назіральнікаў і дзяржаўныя СМІ Сірыі.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за гэтыя тэракты, заявіўшы, што яе дзеянні былі накіраваныя супраць алавітскай меншасці прэзідэнта Башара Асада.

«Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека» паведаміла, што 148 чалавек былі забітыя ў выніку тэрактаў, праведзеных пяццю тэрарыстамі-смяротнікамі, якія ўжылі выбуховыя прылады, усталяваныя ў аўтамабілях. Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што 78 чалавек былі забітыя ў раёне, кантраляваным сіламі Асада.

Тэракты такога кшталту былі першымі ў Тартусе, сталіцы правінцыі Тартус і месцы знаходжання расійскага ваенна-марскога аб’екта, а таксама ў Джабле ў правінцыі Латакія, побач з упраўленнем расійскай авіябазы.

Крэмль заявіў, што тое, што адбываецца, падкрэслівае неабходнасць прасоўвацца наперад на Жэнеўскіх мірных перамовах па Сірыі пасля таго, як у красавіку перарвалася спыненне агню, дасягнутае 27 лютага 2016 года.


www.svaboda.org