У Расіі могуць прыняць закон аб забароне ўезду ў краіну «русафобам»

Дэпутаты ад думскай фракцыі «Адзіная Расія» распрацавалі законапраект, што мае забараніць уезд у РФ замежнікам, якія праявілі нянавісць або варожасць да рускамоўнага насельніцтва, піша «Свабода».

ed88fe18_9abc_4487_97c9_4a6bdd52b0d7_w1023_r1_s.webp

Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік думскага камітэта па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі, намеснік сакратара генеральнай рады «Адзінай Расіі» Аляксандр Хінштэйн.

«Законапраект прадугледжвае забарону на ўезд у Расію іншаземцаў і асоб без грамадзянства па шэрагу падстаў», — сказаў Хінштэйн журналістам.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра людзей, якія «ўзбуджаюць нянавісць, варожасць, зневажаюць людзей па нацыянальнай, расавай, рэлігійнай, моўнай прыкмеце, абражаюць памяць абаронцаў Айчыны, зневажаюць гонар і годнасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны».

Хінштэйн адзначыў, што ініцыятыва стала адказам на выпадкі праяў русафобіі на постсавецкай прасторы.

Паводле яго слоў, у МУС падтрымалі канцэпцыю законапраекта.

Змены прапануецца ўнесці ў закон «Аб парадку выезду з РФ і ўезду ў РФ».