Паводле ўказу Байдэна. ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі новыя санкцыі супраць Расіі за спробу атруціць апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Фота ЕРА

Фота ЕРА

Джозэф Байдэн падпісаў указ, які дазваляе ўвесці абмежавальныя меры ў дачыненні да расійскіх трубаправодаў, якія выкарыстоўваюцца для экспарту энерганосьбітаў. Канкрэтныя праекты ў дакуменце не згадваюцца.

У той жа час Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс, звязаны з будаўніцтвам «Паўночнага патоку-2» — газаправода па дне Балтыйскага мора з Расіі ў Германію.

Уведзены абмежаванні на экспарт тэхналогій, звязаных з ядзернай і ракетнай галінамі.

Паводле «Еўрарадыё».