У Познані прайшла акцыя ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча
Пра гэта паведаміла «Свабода».
Акцыя ў падтрымку палітвязня Уладзіміра Мацкевіча адбылася ў Познані. У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў беларусаў.
Філосаф і метадолаг ужо дзясяты дзень трымае галадоўку, якую распачаў, каб яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і прызначылі суд.
Мацкевіча, якому 65 гадоў, затрымалі ў жніўні 2021 года. Яго вінавацяць у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак». Ён сядзіць у турме на вуліцы Валадарскага ў Мінску.