У Польшчы могуць дазволіць працаваць беларусам з гуманітарнымі візамі

Ужо ў сярэдзіне лістапада беларусы, якія маюць гуманітарныя візы, змогуць працаваць ў Польшчы.

flag_792067_1280_1.jpg


Пра гэта абвесціў дэпутат польскага Сейму Міхал Шчэрба на прэсавай канферэнцыі Цэнтру Беларускай Салідарнасці.
Па словах Шчэрбы, за папраўкі ў адпаведны законапраект павінны прагаласаваць 27 кастрычніка. Сярод польскіх дэпутатаў існуе адзінства па гэтым пытанні.
Такія змены вітае Павал Латушка, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады. Пра важнасць гэтага кроку таксама распавядалі Вольга Дабравольская і Улад Кобец з Цэнтру Беларускай Салідарнасці.