У Маскве праходзіць марш памяці Барыса Нямцова

У цэнтры Масквы праходзіць узгодненая з гарадскімі ўладамі акцыі памяці апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, забітага 3 гады таму.

niamtsou_1.jpg

Маскоўская мэрыя дазволіла правесці шэсце па маршруце ад Страснога бульвара да праспекта Сахарава.
Ля месца збору ўдзельнікаў акцыі прысутнічалі супрацоўнікі паліцыі. Яны, у прыватнасці, не дазволілі пранесці на шэсце плакаты з надпісамі «Путин, хватит врать и воевать!» і «Я против анексии Крыма». Таксама паведамляецца, што затрыманы малады чалавек з плакатам «Борись!».
Паводле дадзеных актывістаў, колькасць удзельнікаў акцыі перавысіла пяць тысяч людзей.
Барыса Нямцова застрэлілі на Вялікім Маскварэцкім мосце 27 лютага 2015 года. Прысуд па справе аб яго забойстве вынеслі ў ліпені мінулага года. Выканаўцу забойства Заўра Дадаева прысудзілі да 20 гадоў турмы, чацвёра саўдзельнікаў атрымалі ад 11 да 19 гадоў. Заказчык злачынства дагэтуль не ўстаноўлены. Родныя і паплечнікі апазіцыянера настойваюць, што да яго забойства датычны кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.
Паводле belsat.eu