У Казахстане праходзяць парламенцкія выбары
Паліцыя па ўсёй краіне затрымлівае пратэстоўцаў, якія выходзяць на вуліцы.

Сёння ў Казахстане праходзяць парламенцкія выбары. Тыя, хто галасуе за дэмакратычную партыю "Ак жол", складваюць бюлетэні гармошкай, як рабілі некалі выбаршчыкі ў Беларусі.
Паліцыя па ўсёй краіне затрымлівае пратэстоўцаў, якія выходзяць на вуліцы. Толькі ў Алматы колькасць затрыманых ужо дасягнула 100 чалавек. Плошчу Рэспублікі ў Алматы перакрылі пад выглядам рамонтных работ, мабільны інтэрнэт недаступны, многіх назіральнікаў не пускаюць на ўчасткі.