У Канадзе дазволілі ўказваць трэці пол у дакументах

Канада дазволіла заяўнікам паказваць у іміграцыйных дакументах не толькі мужчынскі і жаночы, але і трэці пол. Гэта новаўвядзенне прысутнічае ў сістэме электроннай аўтарызацыі падарожнікаў eTA.

99737734_pic452_452x452_44264.jpg


Графа «пол» на новых дакументах прапануе акрамя «мужчынскага» і «жаночага» яшчэ і варыянт «іншы», паведамляе gazeta.ru.
Такім чынам, Канада вырашыла праблему асоб, якія па пашпартах ставяцца да трэцяга пола, і раней былі цяжкасці з уездам у краіну, паколькі аўтаматызаваная сістэма не прапускала іх заяўкі.