У Гамбургу некалькі тысяч выйшлі на пратэст супраць эксперыментаў над жывёламі
У Гамбургу 13 тысяч прыхільнікаў гуманнага абыходжання з жывёламі заклікалі закрыць лабараторыі, дзе праводзяць эксперыменты над імі.
У Гамбургу на пратэст супраць жорсткага абыходжання з жывёламі ў суботу, 16 лістапада, выйшлі 13 тысяч чалавек. Яны патрабавалі спыніць вопыты над жывёламі і закрыць адпаведныя лабараторыі. У першую чаргу, гаворка ішла аб кампаніі LPT (Laboratory of Pharmacology and Toxicology). У лабараторыі гэтай фірмы, якая знаходзіцца паблізу Гамбурга, па паведамленнях некаторых СМІ, праводзяцца жорсткія эксперыменты над сабакамі і малпамі.
Уладкаваўшыся працаваць у гэтую лабараторыю, адзін з абаронцаў жывёл апублікаваў матэрыялы, якія шакавалі многіх у Германіі. У прыватнасці, на зробленых актывістам відэазапісах бачныя скрываўленыя сабакі і малпы, якія крычаць . Для пракуратуры горада Штаден гэтыя кадры сталі падставай для пачатку расследавання.
Адным з арганізатараў дэманстрацыі ў Гамбургу выступіла таварыства абароны жывёл Soko Tierschutz, якое запатрабавала перадаць жывёл з лабараторыі LPT абаронцам жывёл. «Усім звярам знойдзецца месца. Мы не дапусцім, каб іх перапрадалі або забілі», — падкрэсліў прадстаўнік арганізацыі Фрыдрых Мюлльн (Friedrich Mülln).
Сёння лабараторыі LPT працуюць не толькі ў Гамбургу, але і ў федэральных землях Ніжняя Саксонія і Шлезвіг-Гальштэйн. 13 лістапада нямецкі тэлерадыёвяшчальнікаў NDR паведаміў аб тым, што лабараторыя ў акрузе Харбург будзе зачынена 29 лютага 2020 года.
dw.com