У дзень выбараў у Венесуэле падчас пратэстаў былі забітыя 11 чалавек

Адзінаццаць венесуэльцаў былі забітыя і амаль 100 затрыманыя падчас акцый пратэсту ў дзень выбараў у Канстытуцыйную асамблею. Пра гэта паведаміў у нядзелю ў сваім Twitter выканаўчы дырэктар няўрадавай арганізацыі (НУА) «Венесуэльскі крымінальны форум» Альфрэда Рамэра.


«Па дадзеных на 21:30 (04:30 мск), было пацверджана 11 забойстваў у ходзе пратэстаў за сённяшні дзень (нядзеля, 30 ліпеня - заўв. ТАСС) і пяць — за 29 ліпеня», — напісаў ён. Сярод ахвяр гвалту адзін службовец Нацыянальнай гвардыі і як мінімум трое непаўналетніх.



Па дадзеных няўрадавай арганізацыі, больш за ўсё затрыманняў адбылося ў штатах Сулія (34 чалавекі) і Тачыра (14 чалавек). Астатнія 48 пратэстуючых былі ўзятыя пад варту ў штатах Ансаатэгі, Арагуа, Барынас, Балівар, Карабоба, Кахедэс, Лара, Міранда, Мерыда, Манагас, Трухільё і ў сталіцы краіны Каракасе.

Прынятае ў траўні прэзідэнтам Нікаласам Мадура рашэнне аб скліканні Канстытуцыйнай асамблеі, прычым без правядзення папярэдняга рэферэндуму, прывяло да абвастрэння становішча ў краіне, якую на той момант ужо месяц скалыналі буйныя антыўрадавыя выступы. На гэты час у ходзе акцый пратэсту загінулі звыш 120 чалавек, тысячы пацярпелі. Улады арыштавалі каля 4,9 тыс. удзельнікаў маніфэстацыяў, з якіх амаль 1,4 тыс. Да гэтага часу застаюцца пад вартай.
Паводле tass.ru