У Англіі затрымалі людзей па падазрэнні ў запуску дронаў каля аэрапорта

Увечары 21 снежня паліцыя Англіі затрымала мужчыну і жанчыну па падазрэнні ў запуску дронаў, якія парушылі працу лонданскага аэрапорту Гатвік на гэтым тыдні, — піша Медуза.

gatwick.jpg


Інфармацыі аб іх матывах пакуль няма.
Узлётна-пасадачная палас ў Гатвіке была закрытая ўвечары 19 снежня з-за двух дронаў, заўважаных у небе. Аэрапорт заработаў у звычайным рэжыме толькі ў пятніцу. Збой у працы закрануў не менш за 120 тысяч пасажыраў, якія не змаглі выляцець з аэрапорта альбо прызямліцца там.