Таджыкістан. Тэатр і барада

Як вядома, з 2009 года ў Таджыкістане ў межах барацьбы з радыкальным ісламізмам дзейнічае негалосная забарона на нашэнне барады: барадатых мігрантаў здымаюць з авіярэйсаў і затрымліваюць на вуліцах.

435887633.jpg

Хазіць з барадой дазволена толькі выкладчыкам, старэйшым за 50 гадоў, а яе даўжыня не павінна перавышаць трох сантыметраў. 

Незвычайны закон нараджае самыя неверагодныя кур’ёзы. Напрыклад, што рабіць акцёрам, якія на сцэне тэатраў выконваюць ролі персанажаў з бародамі? 

Пытанне набыло большую актуальнасць пасля таго, як 7 кастрычніка ў адным з гарадоў супрацоўнікамі МУС за нашэнне барады былі арыштаваныя трое маладых мужчын — актораў мясцовага тэатру. Аказалася, што яны задзейнічаныя ў п’есе «Смерць ліхвяра» ў ролях герояў, якія носяць бароды. 

У выніку артыстаў усё ж вырашылі адпусціць, і нават тыя атрымалі даведку, якая дае права насіць бараду. Аднак доўга акторам радавацца не давядзецца: паводле даведкі, індульгенцыя на нашэнне барады для артыстаў скончыцца, як толькі п’есу «Смерць ліхвяра» здымуць з рэпертуару тэатра.

Паводле таджыкскай прэсы