Стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці літоўцы будуць святкаваць тыдзень
Стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы ў наступным годзе будуць святкаваць цэлы тыдзень — ад 9 да 18 лютага, паведамляе «Радыё Свабода».
На працягу гэтага тыдня адбудуцца асноўныя захады і ўрачыстасці ў Вільні: арганізатары пастараюцца прыцягнуць як мага больш рэстаранаў і бараў, будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па Вільні, найважнейшыя будынкі перыяду падпісання Акту незалежнасці будуць выдзеленыя адмысловым асвятленнем, у горадзе будуць распаўсюджвацца выданні з часу абвяшчэння незалежнасці, а увянчае ўсе захады канцэрт на Катэдральным пляцы, інфармуе партал RU.DELFI
«Асноўны акцэнт свята — падарожжа ў часе, дзякуючы якому за кошт глядзельнага, смакавага і гукавога ўспрымання Стары горад Вільні мы перанясем ў той лёсавызначальны для Літвы 1918 год», — заявіў мэр Вільні Рамігіюс Шымашус.