Іспанія. Зачыстка для Папы Рымскага
Мадрыдская паліцыя вызваліла цэнтральную сталічную плошчу Пуэрта дэль Соль ад удзельнікаў Руху імя 15-га мая (або М–15). М–15 — моладзевая ініцыятыва супраць палітычнай карупцыі. Звычайнымі формамі руху ёсць маніфестацыі і намётавыя лагеры. Апошняя такая акцыя мела месца на мінулым тыдні, калі М–15 сабрала ў цэнтры Мадрыду каля ста тысяч чалавек. Яны разбілі лагер, які на днях быў ліквідаваны паліцыяй. Цікавая аргументацыя сіл правапарадку — лагер перашкаджае візіту Папы Рымскага. Самі актывісты М–15 лічаць, што гэта ўсё лухта.
Мадрыдская паліцыя вызваліла цэнтральную сталічную плошчу Пуэрта дэль Соль ад удзельнікаў Руху імя 15-га мая (або М–15). М–15 — моладзевая ініцыятыва супраць палітычнай
карупцыі. Звычайнымі формамі руху ёсць маніфестацыі і намётавыя лагеры. Апошняя такая акцыя мела месца на мінулым тыдні, калі М–15 сабрала ў цэнтры Мадрыду каля ста тысяч чалавек. Яны
разбілі лагер, які на днях быў ліквідаваны паліцыяй. Цікавая аргументацыя сіл правапарадку — лагер перашкаджае візіту Папы Рымскага. Самі актывісты М–15 лічаць, што гэта ўсё лухта.
Бенедыкт XVI наведае Іспанію толькі 18-га жніўня. Эксперты лічаць, што наўрад ці гэта спыніць акцыі пратэсту. М–15 (або “Рэальная дэмакратыя зараз — іншыя назва
руху), найбольш папулярная сіла сярод маладых беспрацоўных. Зараз беспрацоўе ў краі складае 21 працэнт.
Па матэрыялах “Lewica (Польшча)