Іспанія. Непрыстойны жэст экс-прэм’ера
Былы прэм’ер Іспаніі Хасэ Марыя Аснар падчас лекцыі ва універсітэце горада Аўеда паказаў сваім апанентам вядомы непрыстойны жэст з сярэднім пальцам. Жэст адрасаваўся групе пацыфістаў, якія галосна прыгадалі Аснару яго рашэнне адправіць іспанскія войскі ў Ірак. Рэакцыя на той жэст у іспанскім грамадстве вельмі рэзанансная. Асабліва нервуюцца канкурэнты кансерватараў з Партыі сацыялістаў, якая сёння фармуе іспанскі ўрад. Намеснік старшыні ўраду заявіла, што такога кшталту жэсты «не дапамагаюць утрымліваць ідэю павагі да ўлады».
Былы прэм’ер Іспаніі Хасэ Марыя Аснар падчас лекцыі ва універсітэце горада Аўеда паказаў сваім апанентам вядомы непрыстойны жэст з сярэднім пальцам. Жэст адрасаваўся групе пацыфістаў,
якія галосна прыгадалі Аснару яго рашэнне адправіць іспанскія войскі ў Ірак. Рэакцыя на той жэст у іспанскім грамадстве вельмі рэзанансная. Асабліва нервуюцца канкурэнты кансерватараў з Партыі
сацыялістаў, якая сёння фармуе іспанскі ўрад. Намеснік старшыні ўраду заявіла, што такога кшталту жэсты «не дапамагаюць утрымліваць ідэю павагі да ўлады». Блізкая да левых прэса
ўвогуле заявіла, што іспанцам павінна быць сорамна за тое, што краінай калісьці кіравала такая асоба, як Аснар. А вось прадстаўнікі аснараўскай Народнай партыі ў сваю чаргу кажуць, што сацыялісты,
падняўшы гвалт з-за нейкага пальцу, наносяць іміджу краіны куды большыя страты, чым Аснар са сваімі выбрыкамі.
Па матэрыялах «El Publico» (Іспанія)