СМІ: З Масквы выехалі "спецы" для ліквідацыі лідараў тэрарыстаў Данбаса

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак.



1003708234reuters715.jpg

Паводле яго слоў, МУС Украіны мае інфармацыю пра намер расійскіх спецслужбаў знішчыць Ігара Гіркіна-Стралкова ("Стралка"), Ігара Безлера ("Беса") і Валерыя Болатава. Пасля збітага тэрарыстамі пасажырскага самалёта яны з'яўляюцца "непажаданымі сведкамі", "носьбітамі ўнушальнага кампрамату асабіста на прэзідэнта Расійскай Федэрацыі".

Таму, сцвярджае Шкірак, Масква гатовая да "адстрэлу" некаторых камандзіраў тэрарыстычных фармаванняў у Данецкай і Луганскай абласцях. Нібыта, на ўсход Украіны накіруюць спецгрупу, складзеную з афіцэраў ГРУ Генштаба Узброеных сілаў Расіі. Таксама нельга выключыць, што для выканання гэтай задачы могуць завербаваць людзей ў атачэнні "Стралка" і "Беса". Зусім магчыма, што такія людзі там ужо ёсць і толькі чакаюць загаду. Ім маглі паабяцаць не толькі грошы, але даць гарантыю, што яны змогуць жыць у Расіі. Іншых тэрарыстаў у Расію з Данбаса могуць не прапусціць.

Заран Шкірак мяркуе, што з кіраўнікоў тэрарыстаў мае шанцы вярнуцца ў Расію толькі паліттэхнолаг Аляксандр Барадай, адзначае сайт censor.net.ua.

Фота — Reuters




euroradio.fm