Пагрозы чакалі з Захаду, а прыйшла яна з Усходу
Вынікі чэрвеньскага сацыялагічнага апытання НІСЭПД (Вільня) пацвердзілі тэзіс аб схільнасці беларусаў трапляць пад уплыў расійскай прапаганды.
Вынікі чэрвеньскага сацапытання НІСЭПД (Вільня) пацвердзілі тэзіс аб схільнасці беларусаў трапляць пад уплыў расійскай прапаганды. Афіцыйны лідэр, мяркуючы па ўсім, патэнцыйную пагрозу распазнаў. Але ці можа ён сабе дазволіць хоць неяк ёй супрацьстаяць — сур'ёзнае пытанне, пішуць Naviny.by.
Па дадзеных НІСЭПД, ад паловы да двух трацін беларусаў паверылі ў карціну ўкраінскіх падзей, намаляваную расійскімі СМІ: 50,9% лічаць уладу ў Кіеве фашысцкай, 62,2% называюць анэксію Крыма гістарычнай справядлівасцю, 65,5% трактуюць інсьпіраваны сепаратысцкі бунт на ўсходзе Украіны як «народны пратэст супраць нелегітымнай улады".
Здавалася б, ну якая справа беларускім уладам да пазіцыі народа па расійска-ўкраінскага канфлікту? Але праблема ляжыць глыбей.
Улада доўгія гады падбівала ўсю сістэму інфармацыйнай бяспекі краіны на барацьбу з унутраным іншадумствам ды «інтрыгамі Захаду». А раптам аказалася, што няма ніякай абароны ад грубай інфармацыйнай апрацоўкі насельніцтва з усходу. Сёння беларусаў пераканалі, што Крым павінен быць расійскім. Хто скажа, у чым іх пераканаюць заўтра?
Нажніцы цэнзуры не выратуюць
Нягледзячы на сур'ёзны поспех расійскай прапаганды, панікаваць рана. Тое ж чэрвеньскае апытанне НІСЭПД дае пэўную глебу для стрыманага аптымізму.
Па-першае, пасля піка прарасійскіх настрояў у сакавіку сацыёлагі зафіксавалі іх паступовы спад у чэрвені. Выбіраючы на гіпатэтычным рэферэндуме, ці далучацца да Расіі, 55% адказваюць адмоўна (у сакавіку — 51,4%). Калі выбар стаіць паміж далучэннем да Расіі і інтэграцыяй у ЕС, ўсходнюю суседку выбіраюць 47% супраць 51,5% у сакавіку.
Гэты нязначны трэнд важны, таму што беларусы пачалі мяняць свае погляды, нягледзячы на стабільную інтэнсіўнасць расійскай прапаганды. А значыць, была дасягнутая пэўная верхняя кропка, пасля якой эфектыўнасць інфармацыйнай апрацоўкі пайшла на спад.
Поўны тэкст артыкула можна прачытаць тут.