Ва Украіне заснавалі ордэн "Нябеснай сотні"

У адпаведнасці з дакументам, у законе «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны» ордэн Герояў Нябеснай Сотні цяпер дапаўняе пералік дзяржузнагарод.



1404220528_5140.jpg

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб заснаванні новай дзяржаўнай узнагароды — ордэна Герояў Нябеснай Сотні. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам, у законе «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны» пералік дзяржузнагарод дапаўняе ордэн Герояў Нябеснай Сотні — «для ўзнагароджання асоб за грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, адстойванне канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадскую дзейнасць у Украіне, самаадданае служэнне Украінскаму народу, праяўленую падчас Рэвалюцыі годнасці (Лістапада 2013 — люты 2014 года), іншых падзей, звязаных з абаронай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Кабінету міністраў даручана ў двухтыднёвы тэрмiн з дня ўступлення ў сілу закона стварыць камісію па правядзенні ўсеўкраінскага конкурсу на лепшы эскіз знака ордэна, задзейнічаць у яе складзе, у прыватнасці, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і актывістаў — удзельнікаў Рэвалюцыі годнасці.