Саміт ЕС, на якім павінны разглядаць сітуацыю ў Беларусі, перанесены на кастрычнік
Пра гэта паведаміў у Твіэты Барэнд Лейтс, афіцыйны прадстаўнік старшыні Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Паводле Лейтса, Мішэль прапануе правесці саміт, які планаваўся раней на 24–25 верасня, 1 і 2 кастрычніка.
Прычынай пераносу стала выяўленне COVID-19 у ахоўніка, з якім Мішэль меў кантакт. Старшыня Еўрапейскай рады пайшоў на каранцін.
Паводле Радыё Свабода