Расія. Ліхтар вяруў сабе гонар і годнасць — новы арт-аб'ект у Екацярынбургу
Колькі існуе чалавецтва, знаходзяцца тыя, хто кідае выклік свайму часу. Кажуць сваё "так" супраць мільёнаў "не". У Екацярынбургу ліхтар расправіў плечы. Дакладней, выпрастаў спіну! Цяпер гэты ліхтра стаў арт-аб'ектам, над якім папрацавалі мастакі, а таксама супрацоўнікі «Гарсвятла».
У Екацярынбургу падчас фестывалю вулічнага
мастацтва «Стенограффия» з'явіўся новы арт-аб'ект — называецца “годны
ліхтар". Гэта ліхтар, які, у адрозненне ад астатніх, што стаяць побач з ім
і схіленыя над дарогай, стаіць прама. Аўтары працы-мастакі з каманды
"Spektr".
Выпрастаны ліхтар у Екацярынбургу стаіць ля кінатэатра "Космас" — паміж падземным пераходам да ТЮГу і вуліцай Карла Лібкнехта. Разам з работнікамі "Гарсвятла" мастакі выпрасталі звычайны сагнуты ліхтар. Як кажуць стваральнікі, цяпер ён сімвалізуе смеласць і стойкасць чалавека.
На таблічцы побач з ліхтаром напісана: "Роўна столькі, колькі існуе чалавецтва, знаходзяцца тыя, хто кідае выклік свайму часу. Кажуць сваё "так" супраць мільёнаў "не". Даказваюць, што зямля круглая, а ўсе людзі на ёй роўныя. І калі чалавецтва сутыкнулася з агульнай бядой, яны не згінаюцца пад цяжарам абставінаў"».
Паводле meduza.io, itsmycity.ru