Атручванне Навальнага: дзве высновы і пры чым тут Беларусь
Украінскі палітолаг Дзмітрый Варанкоў падзяліўся ў сваім блогу на korrespondent.net двума верагоднымі сцэнарамі таго, што здарылася з галоўным расійскім апазіцыянерам. Бо ў РФ, у адрозненне ад Беларусі, ёсць не сімвалічны, а дзеючы лідар апазіцыі
Наконт меркаванага атручвання Навальнага. Інфармацыі пакуль вельмі мала, каб рабіць нейкія больш-менш канкрэтныя высновы, таму скажу толькі магчымыя сцэнары
І іх усяго два, але абодва яны, напэўна, звязаныя з тым, што адбываецца ў Беларусі.
Сцэнар 1. Ці мог Крэмль мець дачыненне да атручвання галоўнага апазіцыянера Расіі? Безумоўна. Тое, што адбываецца ў Беларусі і Хабараўску не праходзіць бясследна для расіян і цалкам можа падаграваць часова "заблакаваныя" прапагандай унутраныя пратэстныя настроі грамадзян РФ. Толькі ў адрозненне ад Беларусі ў Расіі ёсць не сімвалічны, а дзеючы лідар апазіцыі. І гэта, уласна, Навальны. Таму цалкам можна дапускаць асцярогі Пуціна, што ў РФ таксама могуць успыхнуць падобныя спробы рэвалюцыі. Не сёння, не заўтра, але ў сярэднетэрміновай перспектыве. Адпаведна, ліквідаваўшы нацыянальнага апазіцыянера, Пуцін знізіць гэтыя рызыкі. Прафілактычная зачыстка — калі можна так сказаць.
Сцэнар 2. Ніякага атручвання ў рэчаіснасці не было. І мэсэдж пра атручэнне апазіцыянера, выкінуты ў інфармацыйнае поле яго прэс-сакратаром, — гэта толькі тэатральная частка антыпуцінскай кампаніі. (Памятаеце, як у нас, напрыклад, было з "забойствам" Бабчанкі). Мэта зразумела — падкрэсліць аўтарытарызм і бязлітаснасць Пуціна ў падаўленні дэмакратыі. А таксама падкрэсліць яго страх перад канкурэнцыяй з апазіцыяй. Іншымі словамі, укласці ў свядомасць расійскіх грамадзян нейкую аналогію з дыктатурай Лукашэнкі і з яго жорсткасцю супраць свайго ж народа.
Які з гэтых сцэнарыяў найбольш верагодны, пакуль сказаць складана. Трэба далей адсочваць падзеі.
Паводле blogs.korrespondent.net