Расія. Другую лінію БАМа ў Хабараўскім краі будуць будаваць зняволеныя

Упраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў па Хабараўскім краі і кампанія «КК Бамстроймеханізацыя» падпісалі пагадненне «аб прыцягненні асуджаных да прымусовых работ» на будаўніцтве другой лініі Байкала-Амурскай магістралі (БАМ).

Фота РИА «Новости»,1984 год

Фота РИА «Новости»,1984 год

Мяркуецца, што для прыцягнення зняволеных да будаўніцтва другой лініі БАМа будзе створаны ўчастак, «які функцыянуе як папраўчы цэнтр» і размешчаны за межамі калоній.

Паводле слоў кіраўніка рэгіянальнай Службы выканання пакаранняў, у Хабараўскім краі каля трох тысяч асуджаных могуць прэтэндаваць на замену пазбаўлення волі прымусовымі працамі.

У сваю чаргу, гендырэктар кампаніі, якая будуе другую лінію БАМа, заявіў пра недахоп працоўнай сілы, выкліканы не толькі вялікім маштабам работ, але і пандэміяй каронавіруса.

Паводле meduza.io