Расіі пагражае адхіленне ад Алімпіяды-2020

Расія можа сутыкнуцца з магчымым адхіленнем ад Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа на фоне новага допінгавага скандалу. Пра гэта паведамляе ў нядзелю The Sunday Times са спасылкай на свае крыніцы.

d47647b10d2480011433ba58b37b093f.jpg

Гаворка ідзе пра сітуацыю з абвінавачваннямі ў адрас скакуна ў вышыню Данілы Лысенкі. Яго западозрылі ў даванні ілжывых паказанняў па справе аб пропуску допінг-тэстаў. Прапусціўшы некалькі допінг-тэстаў летась, спартсмен паказаў падробленыя дакументы, згодна з якімі быў хворы і не мог з'явіцца на праверкі.
Крыніцы выдання, знаёмыя з ходам расследавання гэтай справы, паведамілі, што адрас клінікі, якая выдала даведку, быў ліпавым. Па гэтым адрасе, сцвярджаюць яны, знаходзіцца разбураны будынак.
Падазрэнні падаюць і на прадстаўнікоў Федэрацыі лёгкай атлетыкі Расіі, якія маглі такім чынам наўмысна замаскіраваць допінгавыя парушэнні Лысенкі, каб пазбегнуць праверак і дапамагчы яму выйграць «золата» на будучай Алімпіядзе.
Крыніца газеты ўпэўнена, што, калі абвінавачванні будуць даказаныя, расійскіх спартсменаў адхіляць ад Алімпіяды ў Токіа.
nn.by