Расія. Татарскія камуністы перасварыліся

Прычынай спрэчкі ў стане татарскіх камуністаў стала пытанне, як ставіцца да Рустама Міннаханава, які замяніў на пасадзе прэзідэнта Татарстана Шайміева? Першы сакратар рэспубліканскага камітэта Кампартыі Расіі Хафіз Міргалімаў адкрытым тэкстам падтрымаў кандыдатуру Рустама. Аднак гэта супярэчыць рашэнню снежаньскіх збораў татарскіх камуністаў, якія назвалі сітуацыю ў рэспубліцы «злачынным буржуазным рэжымам». З-за заяў Міргалімава ў партыі і пачаўся раскол. Некалькі секцыі патрабавалі адстаўкі партыйнага фюрэра.



f8c0c968632845cd133308b1a494967f.jpg

Прычынай спрэчкі ў стане татарскіх камуністаў стала пытанне, як ставіцца да Рустама Міннаханава, які замяніў на пасадзе прэзідэнта Татарстана Шайміева? Першы сакратар рэспубліканскага камітэта Кампартыі Расіі Хафіз Міргалімаў адкрытым тэкстам падтрымаў кандыдатуру Рустама. Аднак гэта супярэчыць рашэнню снежаньскіх збораў татарскіх камуністаў, якія назвалі сітуацыю ў рэспубліцы «злачынным буржуазным рэжымам». З-за заяў Міргалімава ў партыі і пачаўся раскол. Некалькі секцыі патрабавалі адстаўкі партыйнага фюрэра. Той, у сваю чаргу, кажа, што Рустам Міннаханаў — адэкватны палітык, эканаміст, з якім можна канструктыўна працаваць. Сваіх крытыкаў ён называе нігілістамі. Так ці інакш, нігілісты, здаецца, сапраўды маюць рэсурс падтрымкі, інакш бы Цэнтр не накіраваў у Казань спецыяльную камісію для вырашэння канфлікту.
Па матэрыялах расійскай прэсы