Прэзідэнт Украины фармуе кола ўдзельнікаў мірнага плана на Данбасе
Сёння Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргеем Тарутам. У ходзе сустрэчы асноўная ўвага была ўдзелена абмеркаванню мірнага плана прэзідэнта для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе, паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.
Кіраўнік дзяржавы не выключае
магчымасці правядзення круглага стала ў Данецку з удзелам розных бакоў канфлікту, якія падтрымліваюць мірны план.
«Нам перамовы для перамоваў не патрэбныя», — заявіў Пётр
Парашэнка. — Наш мірны план павінен стаць базай для далейшай дээскалацыі канфлікту.
Тэрарысты павінны скласці зброю».
Як вядома, мірны план прэзідэнта Украіны прадугледжвае прызнанне Расійскай Федэрацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, спыненне тэрарыстамі агню і стварэнне выратавальнага калідора для мірнага насельніцтва, якое не ўдзельнічае ў канфлікце.