Батальён "Данбас" папоўніўся актывістамі Майдана
Батальён Данбас папоўніўся новымі ваярамі — 10 салдат Прэзідэнцкага палка, 16 вайскоўцаў і актывісты Майдана запісаліся да яго падчас веча на галоўнай плошчы сталіцы Украіны, перадае "5 канал".
Як адзначылі яго прадстаўнікі, цяпер
добраахвотнікаў чакае строгі адбор, паколькі батальён ужо сфармаваны. Дадаткова будуць прымаць
толькі прафесіяналаў, якія маюць вопыт у ваеннай справе.
На Майдан прыехаў і камандзір батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка. Са сцэны ён заклікаў актывістаў аб'яднацца для вызвалення ўсходу Украіны.