Прагулкі па вадзе: фатограф паказаў сабак, якія аспрэчваюць законы фізікі
Фатограф з нікам Fox Grom прысвяціў свой фотапраект біблейскай тэме "прагулак па вадзе". Фатограф здымаў сібірскіх хаскі на праталінах замерзлага вадаёма.
Дзякуючы спалучэнню колеру неба і падталай вады ствараецца ілюзія, што хаскі бегаюць па велізарнаму люстэрку.
Само возера знаходзіцца непадалёк ад Кіраўска ў Мурманскай вобласці Расіі і на момант здымак яно ўжо пачало падтайваць, такім чынам ствараючы эфект вады на паверхні.



