Porsche хоча выпускаць паветраныя таксі
Ужо бліжэйшым часам аўтаканцэрн Porsche можа прадставіць эскізы новага транспартнага сродку. У кампаніі паведамілі, што перасоўванне на такім транспарце будзе ў 10 разоў хутчэйшым, чым на аўто.
Германскі аўтаканцэрн “Porsche” абдумвае магчымасць вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў для паветранай перавозкі людзей. Пра гэта заявіў дырэктар кампаніі па продажах Дэтлеў фон Платэн у інтэрв'ю часопісу “Automobilwoche”.
Па словах топ-менеджара, выкарыстанне дронаў дазволіла б скараціць час у шляху з Цуфенхаўзена (раёна Штутгарта, дзе размешчана штаб-кватэра канцэрна) да аэрапорта Штутгарта да 3,5 хвіліны ў параўнанні з цяперашнімі 30 хвілінамі на аўтамабілі.
"Нас цікавіць тэма трэцяга вымярэння. Я магу сабе ўявіць, што Porsche можа пайсці па гэтым шляху", — заявіў Платэн. Ужо бліжэйшым часам аўтаканцэрн можа прадставіць эскізы новага транспартнага сродку.
Гаворка можа ісці пра дронаў, якімі пасажыры змогуць кіраваць самастойна. "Аўтамабілем Porsche вы кіруеце самі. Тое ж самае можа быць і ў выпадку з дронам, але без неабходнасці атрымліваць ліцэнзію пілота, бо прылада можа шмат што рабіць самастойна", — адзначыў Платэн.
Ён таксама не выключыў, што такія паветраныя таксі можна будзе выкарыстоўваць у тым ліку ў густанаселеных раёнах.
Паводле korrespondent.net