Пасля “камандзіровак” на Данбас ў 8-й АМСБр ЗС РФ застаюцца 200-я і інваліды

Каманда  informnapalm.org працягвае серыю публікацый “Факты ўварвання” пра ўдзел Узброеных сілаў Расійскай Федэрацыі ў вайне на Данбасе, якія заснаваныя на дадзеных, што атрыманыя у выніку OSINT-даследаванняў. Новы матэрыял нашай каманды асвятляе “камандзіроўкі” вайскоўцаў 8-й асобнай горнай мотастралковай брыгады (в/ч 16544, мейсца дыслакацыі Чачэнія, с. Барзой) Паўднёвай ваеннай акругі ЗС РФ і іншыя дэталі, звязаныя з вайной на Данбасе. Публікацыя падмацавана фотасведчаннямі, а таксама пісьмовымі паведамленнямі расейскіх вайскоўцаў і іхных блізкіх.



11998125_862276667218537_1137876832_n.jpg

Пра ўдзел падраздзяленняў 8-й горнай АМСБР у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны адзначалася і раней. У 2014 годзе, у пік летне-восеньскіх баёў на Данбасе, сярод расейскіх падраздзяленняў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе, была выяўлена тактычная група дадзенага злучэння з Чачэніі. 

Расейскія вайскоўцы “засвяціліся” і пакінулі вельмі шмат слядоў ва Украіне, таму расейскае камандаванне звярнулася да новай тактыцы выкарыстання сваіх войскаў на Данбасе. Замест тактычных групай з складу штатных падраздзяленняў расейскія генералы пачалі раствараць сваіх падначаленых сярод незаконных узброеных фарміраванняў “Наваросіі”. Але, як бы расейскі бок не намагаўся схаваць факты ўдзелу сваіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе, праўду не ўтаіць. Нягледзячы на тое, што расейскія ваенныя злачынцы баяцца быць выкрытымі і апынуцца ў поле зроку ФСБ (можа дайсці да крымінальнае адказнасці і сур’ёзнага пакарання), усяляк імкнуцца схаваць сваю прыналежнасць да арміі РФ: ствараюць новыя старонкі ў сацсетках, змяняюць імёны, рэдагуюць профілі , выдаляючы з іх усё, што звязанае са службай у расейскай арміі — знайсці іх, усё ж, не так складана.

Тройка   “наварасійскіх” баявікоў, якіх мы прадстаўляем вашай увазе, у рэчаіснасці — кантрактнікаў 8-й горнай брыгады, была апазнаная і ідэнтыфікаваная паводле шэрагу фактараў і ўзаемных кантактаў, у тым ліку паводле групавога фатаздымку на тле казармы з мейсца дыслакацыі злучэння ў сяле Барзой, у якім пазуюць нашыя фігуранты (характэрная рыса — аднапавярховыя казармы саўковага ўзору колішняга 291-га мотастралковага палку з цагляным і блокавым мурам).

informnapalm.org__wp_content_uplo_80eaa73a85bbc4ecd1dbca8ed0e37290.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_3f6af7e9d646daad67560faecfffa3dd.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_a9819c3d9bc0498418fd668f128e092f.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_a32f4d1a20c9b7a803863cceab747ddb.jpeg

1. Яраслаў Страпкоў (архіў на профіль;  архіў на фатальбом; архіў на спіс сяброў) — вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. У фатаальбоме Страпкова фіксуецца серыя фотаздымкаў з Данбаса, загружаных у ліпені-верасні 2015 года, а таксама фатаздымкі з Чачэніі, якія выкладзеныя ў сакавіку 2014 — сакавіку 2015 года. Найбольш характэрная фотаздымкі на фоне вышэйзгаданай казармы, выкладзены 6 жніўня 2015, на якой апазнаныя яго калегі, “баявыя таварышы” па Данбасу — фігурант №2 Рустам Курмукоў і фігурант №3 Уладзімер Кіслякоў, у чыіх альбомах былі выяўленыя гэтыя ж фатаздымкі з с. Барзой, таксама выкладзеныя ў жніўні 2015 году, верагодна, падчас  знаходжання ў вайсковай частцы пасля выканання баявога задання на Данбасе (Луганская вобл., Украіна).

informnapalm.org__wp_content_uplo_b7e6155d4b2142ec132324d435336294.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_19b921860304f7837d461ce033c55f2a.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_36d70db88b971e2b911a62b61449e229.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_e605afc8b341e279c98629304dd7be78.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_5978973fdab6a0df0eaceaafb42f31c5.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_2cc46edf68573f898b3c3ea5a2ebad09.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_4aa9fa0869971f4a0b9022a2254dc494.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_2e64a604826b4f5360d22673361412af.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_7c67451bd6b89989a4bc48d310f8a5bf.jpeg

2. Рустам Курмукоў (архіў на профіль; архіў на фотаальбом; архіў на спіс сяброў) — вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. Профіль і фотаальбом Курмукова, як відаць, былі “падчышчаныя”: у альбоме прысутнічаюць фатаздымкі з ягонага “наварасейскага” жыцця з калегамі з 8-й горнай і новымі баявымі таварышамі з НЗФ “Наваросіі”. Але тут жа можна знайсці жнівеньскі фатаздымак на тле казармы з Чачэніі, таксама фота, у якім фігуруе ягоная вайсковая ўліковая спецыяльнасць з вайсковага білету ВУС ​​100 915 А (100 — код ВУС  стралкі, 915 — код пасады — стралок,  А — сухапутныя войскі  УС РФ).

informnapalm.org__wp_content_uplo_f7a9e1b8e1469a15513cafbbddbb6d5e.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_35bb55fadeb07c96992b0c0f425e11fc.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_78c63626bc2e3e19ed6d52a33028deca.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_5ea958a88642c8f29cdda729b105ceff.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_33cc4449460b0e8cf0e7fd98da38813b.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_c09afbab1963d694b467e29e0edd4829.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_056890ca7ce7e333de18f607a236c0b7.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_5e1139e08b67c856b13a1f0d891ed25f.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_7af77de1ec76df67cf127ebf9c82d35e.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_bf8e062d850aeed1781a3db0508fd2b2.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_0d177e5d22a5f0051f9fc3d36e67fe5a.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_4886a517a0e963f965915af0b8c69f1f.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_29193ee0314d08972db8743cb4054290.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_be85ea99dffecf0ec1253607b04b650d.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_de5b566ab7e0fbced65ac11ee1ace49a.jpeg

3. Уладзімер Кіслякоў (архіў на профіль; архіў на фотаальбом; архіў на спіс сяброў) — вайсковец-кантрактнік 8-й горнай АМСБР. У альбоме профілю Кіслякова прысутнічаюць усяго некалькі фатаздымкаў у амплуа баявіка “Наваросіі”, а таксама жнівеньскія слайды на тле казармы з Чачэніі.

informnapalm.org__wp_content_uplo_4d6ab03a77b09c19482930ae8c313e85.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_74112a92aafc8eaf8b474f07ac3a55b6.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_8b699e681c7575553f337719858c3e30.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_350445f400a638df9436afc00c3a5903.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_9a6e3d25a2096b8f00ebfc0b2cdb68e5.jpeg

Сярод кантактаў нашых фігурантаў ёсць і іншыя вайскоўцы УС РФ, якія хаваюцца пад маскамі баявікоў-“добраахвотнікаў”. Здзяйсняюцца захады што да іхнага выяўлення і ідэнтыфікацыі.

 

 

Прадстаўляем шэраг скрыншотаў з старонкі групы БАРЗОЙ 291 Полк, 8 Брыгада в/ч 44822 і 16544 з сацсеціва “Укантакце”:

 

 

— Ужо на першай жа старонцы групы на сцяне ў паведамленні ад 16 жніўня 2015 можна пабачыць пост, у якім выказваюцца спачуванні па забітаму на вайне вайскоўцу, нейкаму Руслану — “Дзмітры Сумянкоў — Смуткуем разам з вамі хлопцы. Няхай будзе праклятая вайна”.

informnapalm.org__wp_content_uplo_8abbfb082c7934fdeaeee9d9826fc14c.jpeg

Не менш змястоўныя і іншыя ўкладкі гэтай групы.

– У раздзеле “Абмеркавання” ў тэме “тэлефон в/ч 16544” зафіксаваная перапіска сваякоў расейскіх вайскоўцаў 8-й брыгады за жнівень-лістапад 2014 года, згодна з якой брыгада да таго часу выконвала баявое заданне, падчас якога забілі брата Макса Чаптыкова.

informnapalm.org__wp_content_uplo_9d7acd3e5159b976ac504c8ed3d90980.jpeg

— У раздзеле “Абмеркавання” ў тэме “Мужыкі, раскажыце, калі ласка, як тут служба ідзе? У чым плюсы а ў чым мінусы:)” ёсць цікавае паведамленне ад былога кандыдата на кантракт з гэтай жа вайсковай часткі, Аляксандра Таўстапяценкі, ад 18 чэрвеня 2015 года (пунктуацыя была выпраўленая): “Хлопец 2 кантракту адслужыў, зараз звальняецца з адпачынкам, кінулі за мінулы год, а схадзіць не “варык” быў, былі на Украіне, вось так. Служба скончылася, усё — на**й, ні кому не патрэбны. Я прыехаў, служыць хацеў, паглядзеў на гэтае бл**зтва, жаданне знікла, ужо тыдзень звальняюць. Адносіны скоцкія. Умовы 0 балаў. Кормяць — так сабе, і гэта ў брыгадзе. У ваенкамаце сказалі, выдатна хлопцы служаць, але за два тыдні ніводзін  вайсковец разам з афіцэрамі  не сказаў, што яго задавальняе служба. Затое незадаволеныя ўсе. Мясцовыя не служаць, так мне сказалі ў ваенкамаце. 50% — казахі, калмыкі, 30% — каўказцы, 20% максімум — расейцы, якія ходзяць у нарады, збольшага,  да таго ж, адны і тыя ж хлопцы, астатнім вера не дазваляе.  Вось, у прынцыпе, і ўсё. Ну на палігоне хлопцы кажуць, што наагул — дупа, да таго ж яны там з паўгоду знаходзяцца і аніякіх даплатаў камандзіровачных”.

informnapalm.org__wp_content_uplo_0a42e50a92e5a8a256c654238f366e90.jpeg


— У раздзеле “Абмеркаванні” ў тэме “патрэбная інфармацыя” зафіксаваная перапіска з 24–26 жніўня 2015 года, паміж нейкім Андрухай Самойленкам, які жадае пайсці на кантракт у 8-ю АМСБр і да нядаўняга часу кантрактнікам 8-й горнай, які быў камісаваны з-за стану здароўя Анатолем Осіпавым-“Бязрукавым”, які нам вядомы, як “Кавалер медалю “За Адвагу”” паводле публікацыі InformNapalm са снежня 2014 года.
Андруха Самойленка: “Падраздзяленне — яшчэ не ведаю. Кажуць, патройны аклад. Можаш даць свой тэл, хачу пагутарыць наконт службы?”; Анатоль Осіпаў: “Патройны аклад ёсць, я зараз не ў брыгадзе, я камісаваўся тыдзень таму з-за інваліднасці!”;

Андруха Самойленка: “Баявыя дзеяньні ёсць?”;

Анатоль Осіпаў: “Так, я без рукі адтуль вярнуўся!”;

Андруха Самойленка: “Пі***ец…. пацаноў часта гублялі?”;

Анатоль Осіпаў: “Бывала”. Братуха, я нават не ведаю, што табе параіць, але, калі шчыра, я табе

раю служыць у Расіі, але не на Каўказе!”
 

informnapalm.org__wp_content_uplo_71b47f95dd1ce8efa399b53090a85ddc.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_b777386de312018af94b6742caf89c7c.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_b70826cb51b07cf8d6c126ae65a3a9ea.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_8a93f7a88cf4125caab86ec5ebafa83f.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_42eb4a553c13c3bf341d7d2136151eb9.jpeg

 

informnapalm.org__wp_content_uplo_654d6c31ef01050699daf70770cb60c4.jpeg

PS: Напэўна, іронія лёсу, але ўступ да песні “Нас не трэба шкадаваць…” з відэароліку, які ёсць на старонцы групы 8-й АМСБр, добра адлюстроўвае лёс скалечанага ва Украіне Осіпава і ягоных забітых таварышаў у службе, якія выконвалі злачынныя загады вайсковага кіраўніцтва РФ. Іх не трэба шкадаваць, бо яны нікога не шкадавалі. Вайскоўцам 8-й горнай давялося паваяваць, але зыходзячы з усяго вышэйпазначанага, радасць перамогі яны так і не зазналі. На ўсіх расейскіх акупантаў ва Украіне ці Грузіі чакае такі ж самы лёс: ганебна загінуць або жыць інвалідам, нямаючы нават магчымасьці пахваліцца мэдалькаю, атрыманай на вайне, якой “няма”.

InformNapalm выказвае падзяку сябрам і калегам Цэнтра “Міратворац” за наданне  інфармацыі пра трох фігурантаў, якія пазначаныя у матэрыяле.

Нагадваем, што 8-я горную АМСБр мы ўжо шмат разоў фіксавалі ў кантэксце “растоўска-ўкраінскіх камандзіровак”, гл. тэматычныя спасылкі:


– 8-я горная матастралковая брыгада РФ ва Украіне September 22, 2014
– Разьведпадразьдзяленьне 8-й горнай АМСБР на мяжы з Украінай October 8, 2014
– “Show Must Go On”, або “папярэднія ласкі” October 30, 2014
– Медаль “За атвагу” December 9, 2014

– 8-я АМСБр ЗС РФ у складзе “народной міліцыі” ЛНР  July 17, 2015

Іраклі Камахідзэ, informnapalm.org

Пераклад Кацярыны Катэнка і Дзяніса Івашына