Комплекс РЭБ “Мурманск” пусціў карэнне ў Крыме

Каманда InformNapalm.org здзейсніла збор і аналіз інфармацыі з адкрытых крыніцаў (форумы і сацсеткі) пра расейскі комплекс радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) “Мурманск-БН”, які ўжо “пусціў карэнне” ў акупаваным Крыму, у Севастопалі.



sam_3593_cr22.jpg

Напачатку снежня 2014 году расейскія выданні акупацыйнае скіраванасці “Крым Наш” паведамлялі:

“Цэнтр радыёэлектроннай барацьбы Чарнаморскага Флоту пачаў вывучэнне яшчэ аднаго новага для сябе комплексу РЭБ “Мурманск”.

Аўтаматызаваны комплекс радыёэлектроннага падаўлення караткахвалевых лініяў радыёсувязі “Мурманск-БН” (ГТ-01) прызначаны для стварэння перашкодаў для кароткахвалевых лініяў радыёсувязі ў аператыўных звёнах кіравання супраціўніка.

Радыёэлектронная барацьба (РЭБ) на моры — кшталт забеспячэння баявых дзеянняў сілаў флоту. Ейная мэта — выяўленне сістэмы і сродкаў кіравання сіламі і супрацькарабельнай зброяй, іхнае радыёэлектроннае падаўленне, а таксама радыёэлектронную абарону сваіх сістэмаў і сродкаў кіравання, супрацьдзеянне тэхнiчным выведкам”.

І вось ужо 19 снежня 2014 году севастопальскае выданне паведамляе пра выказванне глыбокай занепакоенасці мясцовых жыхароў праз аб’екты з падвышаным узроўнем небяспекі:

informnapalm.org__wp_content_uplo_1f06ae558ec68cac0812b33975e4c024.jpeg

“Севастопальцы, якія жывуць у раёне Фіялента і Херсанескага маяку з занепакоенасцю сустракаюць з'яўленне паблізу сваіх дачных і індывідуальных дамоў новых вайсковых частак і падраздзяленняў Узбройных сілаў Расеі.

З яшчэ большай насцярожанасцю глядзяць на гэта ўладальнікі прыватных міні-гатэляў. Жылыя будынкі, пабудаваныя падчас частковай дэмілітарызацыі тэрыторыі Севастопалю, сёння апынуліся паблізу аб’ектаў з падвышаным узроўнем небяспекі, у тым ліку для здароўя людзей — гэта рознага кшталту сучасныя магутныя РЛС выяўлення радыёэлектронных аб’ектаў, і іхнага падаўлення, а таксама берагавыя супрацькарабельныя ракетныя комплексы. Мясцовыя жыхары ўжо гавораць пра няўстойлівую працу мабільнае сувязі, радыё і тэлевізійных прыладаў.

Асаблівую трывогу ў людзей выклікала з'яўленне магутных высокіх антэнных мачтаў на Фіяленце ў раёне Георгіеўскага кляштару. Афіцыйная інфармацыя ў газэце ЧФ РФ “Флаг Родины” (рас.) пра разгортванне і пачатак працы самага сучаснага расейскага комплексу радыёэлектроннай барацьбы “Мурманск” у складзе 475-га цэнтру РЭБ ЧФ РФ пададзеная ў лепшых традыцыях савецкае прапаганды, і на думку ейных арганізатараў мае выклікаць гонар у сваіх і страх у ворагаў.

Аднак, самі “дачнікі” з засцярогай глядзяць на мачты антэнаў, якія знаходзяцца за 150 мэтраў ад іх дамоў, пры гэтым яны пэўныя, што будзе моцнае выпраменьванне. Свае здагадкі яны тлумачаць і тым, што ў саміх вайскоўцаў для абароны ад выпраменьвання нібыта ёсць адмысловыя браняваныя “каўпакі”, у якіх яны будуць знаходзіцца падчас працы комплексу РЭБ. Але больш за ўсё, садоўнікі, якія знаходзяцца паблізу вайсковых аб’ектаў РФ, што адраджаюцца, баяцца канфіскацыі сваіх зямельных дзялянак праз інтарэсы дзяржавы”.

20 сакавіка 2014 году “Риановости” (рас.) паведамлялі пра вышкалы Паўночнага флоту (ПФ) Расеі і выкарыстанне ім найноўшага комплексу “Мурманск-БН”.

“Паводле сваіх характарыстык “Мурманск-БН” здольны дэзарганізаваць кіраванне сіламі верагоднага супраціўніка. Ён працуе ў адлегласці больш за 5 тысяч кіламетраў”, — паведаміў журналістам начальнік цэнтру радыёэлектроннай барацьбы Паўночнага флоту (ПФ) Расеі капітан другога рангу Дзмітры Папоў.

Паводле ягоных словаў, гэтыя комплексы складаюць аснову групоўкі флотавае РЭБ. “Мурманск-БН” паступілі у ПФ у снежні 2014 году і ўжо паспяхова вывучаныя асабовым складам.

Комплекс здзяйсняе радыёвыведку, перахоп сігналаў супраціўніка і іхнае падаўленне. Ён працуе ва ўсім кароткахвалевым дыяпазоне.

“Сёння нашая задача — не дапусціць перадачу дадзеных з лятакоў-выведнікаў умоўнага супраціўніка для ягонай авіяцыі. Эфектыўнасць комплексу стоадсоткавая. Задачы, якія атрымалі ў рэжыме рэальнага часу, цалкам выканалі”, — рэзюмаваў Папоў”.

Так і карціць сказаць: “АУ, Расея!!! Якія лятакі-выведнікі? Мы тут за вамі з космасу з спадарожнікаў-выведнікаў назіраем, да таго ж анлайн, а вы пра нейкія лятакі-выведнікі кажаце”.

Наконадні ў сеціве былі апублікаваныя свежыя фотаздымкі чатырох комплексаў РЭБ “Мурманск-БН” натэрыторыі 475-га асобнага цэнтру радыёэлектроннай барацьбы ЧФ РФ (в/ч 60135) у Севастопалі.

informnapalm.org__wp_content_uplo_72848370bd9da25f32ea4b036f305462.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_3ac5d7c4dd045d7d8d42b7df4412fad4.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_41a0dc06d35935d0ba127f593fd8a199.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_88cbd6d12da5de0bc69d989b8e399cb4.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_9311e9d458ca93cbf6c1f73adf1abcae.jpeg

Зазначым, што адзін комплекс мае шэсць адзінак тэхнікі, пра гэта згадваецца ў адкрытай крыніцы, і гэтую тэхніку можна пабачыць на спадарожнікавых здымках.

На адным з расейскіх форумаў былі апублікаваныя фатаздымкі комплексаў РЭБ “Мурманск-БН” і заяўленае, што яны зробленыя ў чэрвені 2015 году, але ў мэтададзеных фота пазначаная іншая дата — 26.03.2015 г.

informnapalm.org__wp_content_uplo_ea4a63922390279093531e2747bed5c0.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_cb6dc66091cdfc463b0db7ad7544dc7a.jpeg

Такім чынам, Расея працягвае насычаць акупаваны Крым сваім вайсковым абсталяваннем і тэхнікай, якая небяспечная для здароўя грамадзянаў. З паўвыспы-здраўніцы і турыстычнае пярліны, якім быў Крым у складзе Украіны, падчас расейскай акупацыі ён ператвараецца ў нагрувашчванне вайсковых базаў часоў халоднае вайны. Праз свае сітуатыўныя амбіцыі і прагі “пагуляць мускуламі” Расея забівае ўнікальную прыроду Крыму.

Матэрыял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK адмыслова для InformNapalm.org

Пераклад на беларускую мову — Дзяніс Івашын