Парашэнка увёў санкцыі супраць партый Расіі
Санкцыі супраць палітычных партый Расіі ўвёў украінскі прэзідэнт. У пашыраны санкцыйны спіс увайшлі сем палітычных партый Расіі. У партый павінны быць заблакаваныя актывы на тэрыторыі Украіны.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў чацвер, 21 чэрвеня, падпісаў указ аб увядзенні ў дзеянне рашэння Савета нацыянальнай бяспекі і абароны "Аб прымяненні і ўнясенні змяненняў у персанальныя спецыяльныя эканамічныя і іншыя абмежавальныя меры (санкцыі)". Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.
У пашыраны санкцыйных спіс увайшлі сем палітычных партый Расіі — “Адзіная Расія”, Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі (ЛДПР), “Родина”, Дэмакратычная партыя Расіі, Аграрная партыя Расіі, Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ) і “Патрыёты Расіі”.
Згодна з дакументам, у расійскіх партый павінны быць заблакаваныя ўсе актывы на тэрыторыі Украіны, забаронены вывад капіталаў за межы краіны, прыпынена выкананне эканамічных і фінансавых абавязацельстваў, а таксама спыненая выдача дазволаў, ліцэнзій на ўвоз ці вываз з Украіны валютных каштоўнасцяў. Таксама ўводзяцца абмежаванні па выдачы наяўных па банкаўскіх картках.
Акрамя таго, пад санкцыі трапіла Цэнтральная выбарчая камісія РФ на чале з Элай Памфілавай, а таксама бізнесоўцы Аркадзь і Барыс Ратэнбергі.
Усяго санкцыйны спіс павялічыўся на 30 расійскіх юрыдычных асоб.
Паводле korrespondent.net