Сквер ля амбасады РФ у Кіеве назавуць у гонар Нямцова
У Кіеве з'явіцца сквер імя Барыса Нямцова. Такое рашэнне было прынята пасля правядзення грамадскіх слуханняў і разгляду пытання ў Кіеўскай дзяржаўнай гарадской адміністрацыі.
Безназоўны сквер
каля расійскай амбасады ў Кіеве назавуць у гонар расійскага апазіцыянера Барыса
Нямцова. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Кіеўскай адміністрацыі Аляксей
Рэзнікаў.
Адпаведнае рашэнне падтрымалі Камісія па пытаннях найменняў Кіеўскай дзяржаўнай гарадской адміністрацыі.
«Вынікі грамадскіх слуханняў — амаль 50/50: 357 галасоў "за" і 354 "супраць". Чальцы камісіі таксама вызначыліся: 15 "за" і 2 "устрымаліся". Таму, паводле працэдуры, мэру рэкамендавалі ўнесці адпаведнае прадстаўленне ў Кіеўскую раду. Далей рашэнне за дэпутатамі», — сказаў Рэзнікаў.
Барыс Нямцоў — расійскі палітык-апазіцыянер, вядомы крытыкай Крамля. Быў забіты 27 лютага 2015 года ў цэнтры Масквы стрэламі ў спіну.
Раней у Вашынгтоне плошчу, на якой знаходзіцца амбасада Расіі, назвалі ў гонар Барыса Нямцова. У адказ у РФ прапанаваў перайменаваць адрас амбасады ЗША ў Маскве ў Паўночнаамерыканскі тупік.
Паводле korrespondent.net