Парашэнка: расійская вакцына цягне за сабой вялікія рызыкі
Прымяненне расійскай вакцыны ад каронавіруса ва Украіне недапушчальна і стварае значныя рызыкі, а ўлада абавязаная ў бліжэйшыя месяцы забяспечыць масавае прышчапленне для ўкраінцаў вакцынамі правераных сусветных вытворцаў, заявіў пяты прэзідэнт Украіны, лідар партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пётр Парашэнка падчас інтэрв'ю на «5 канале».
«У кожнага прадстаўніка ўлады не павінна быць ні дзён, ні начэй, ні перапынку. Ён мусіць ездзіць па ўсім свеце, да ўсіх якасных вытворцаў вакцыны — акрамя расійскіх. Паколькі прымяненне расійскай вакцыны наадварот будзе цягнуць за сабой рызыкі», — сказаў ён.
Палітык адзначыў, што на працягу 2021 павінна быць прышчэплена ад каронавіруса ўсё насельніцтва Украіны.
«Увесну заканчваецца перыяд, калі палягчаецца распаўсюджванне Кавіда. Натуральны спад гэтай інфекцыі пачынаецца з траўня. Таму да красавіка мы абавязаны забяспечыць мінімум 22 мільёны доз вакцыны. На працягу ўсяго года да 1 студзеня мы павінны правакцыніраваць усіх», - адзначыў Парашэнка.
interfax.by