ПАР. Забарона дзяржаўнага сцягу

Вярхоўны суд Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР) пастанавіў забараніць сцяг дзяржаўны сцяг.

 Стары сцяг ПАР з 1928 года да 1994-га.

 Стары сцяг ПАР з 1928 года да 1994-га.

Гаворка пра стары ўзор сцяга ПАР, што быў дзяржаўным сімвалам з 1928 па 1994 год. Большая частка гэтага перыяду выпала на часы рэжыму Апартэіду. Таму пасля яго краху вырашылі змяніць і сімвал дзяржавы.

Стары сцяг — тры (аранжавая, белая і зялёная) гарызантальныя паласы з выявай сцягоў Брытаніі і бурскіх рэспублік, пазбавілі афіцыйнага статусу. Аднак яго, як і раней, можна было пабачыць на палітычных акцыях.

Справа ў тым, што гэты сімвал стаў выкарыстоўвацца прыхільнікамі расізму і панавання афрыканцаў. Урэшце грамадскія актывісты пачалі заклікаць да забароны трыкалора. Дзякуючы юрыстам фонду Мандэлы справа трапіла ў суд, які задаволіў просьбу пазоўнікаў.

Галоўным доказам стаў інцыдэнт у 2017 годзе, калі белыя фермеры пад тым сцягам забілі некалькі чалавек. Як вынік, суддзі пагадзіліся, што стары сімвал ПАР стаў «інкарнацыяй нянавісці», і забаранілі ўжываць яго публічна за выключэннем навуковых і гістарычных імпрэзаў.

Паводле брытанскай прэсы