Памёр Гельмут Коль

У сваім доме ў горадзе Людвігсхафен-ам-Райн памёр былы канцлер Германіі Гельмут Коль. Яму было 87 гадоў. 

_96487342_mediaitem83371203.jpg

Гельмут Коль стаў першым канцлерам аб'яднанай Германіі пасля заканчэння халоднай вайны. Ён быў лідарам краіны за 16 гадоў. Гэта самы працяглы тэрмін кіравання з часоў “жалезнага канцлера” Ота фон Бісмарка, з якім Коля, да яго задавальнення, часта параўноўвалі.

Шмат у чым дзякуючы ўпартасці Гельмута Коля і яго веры ў адзіную Еўропу быў падпісаны Маастрыхцкі дагавор, які заклаў аснову Еўрасаюза і прывёў да ўвядзення адзінай еўрапейскай валюты.

Аднак палітычная спадчына Коля на радзіме было азмрочана скандалам, звязаным з фінансаваннем Хрысціянска-дэмакратычнага Саюза (ХДС), на чале якога ён стаяў амаль чвэрць стагоддзя.

Паводле ВВС