Памёр Фідэль Кастра
Памёр лідэр Кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў узначальваў Рэспубліку Куба. Пра гэта паведамляе афіцыйнае кубінскае інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina.
Фідэлю Кастра было 90 гадоў. Ён пайшоў з жыцця ўвечары ў пятніцу, 25 лістапада.
Пра смерць свайго брата абвясціў кіраўнік Кубы Рауль Кастра ў звароце па нацыянальным тэлебачанні. Ён сказаў, што цела лідэра рэвалюцыі будзе, згодна з яго воляй, крэміравана. Аб пахаванні абвесцяць у бліжэйшыя гадзіны.
Фідэль Кастра ў 1950-я гады ўзначаліў барацьбу супраць рэжыму Фульхенсіо Батысты. Пасля няўдалага штурму казармаў Манкада ў 1953 годзе ён быў асуджаны да 15 гадоў турмы, у 1955-м вызвалены па амністыі. У Мексіцы Кастра сабраў атрад рэвалюцыянераў для новага этапу барацьбы з дыктатурай. Высадка паўстанцаў, якія прыбылі на судне «Гранма» ў 1956 годзе паклала пачатак партызанскай вайне, якая скончылася выгнаньнем Батысты.
Пасля перамогі рэвалюцыі ў 1959 году Фідэль Кастра кіраваў краінай, займаючы пасады старшыні Дзяржсавета, кіраўніка Савета міністраў і першага сакратара кіруючай Камуністычнай партыі Кубы.
У 2006 годзе Кастра быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і доўгі час правёў у шпіталі. У 2008 годзе на ўсіх афіцыйных пасадах яго змяніў брат Рауль. 90 гадоў Кастра-старэйшаму споўнілася 13 жніўня.
Паводле lenta.ru