Кубінцы ў Амерыцы святкуюць смерць Фідэля Кастра
«Смерць з'яўляецца для Кастра шанцам, каб зверху паглядзець, што ён зрабіў з Кубай».
PAP/EPA/GIORGIO VIERA
Паводле розных падлікаў, падчас кіравання Фідэля Кастра на Кубе былі забітыя ад некалькіх тысяч да некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек. Сотні тысяч кубінцаў жывуць пад ціскам. Асуджаных катавалі ў турмах.
«Для адных памёр адзін з найважнейшых лідараў, для іншых – гэта самы вялікі забойца ў гісторыі. Адныя будуць радавацца, іншыя плакаць», – так у эфіры TVP Info смерць Фідэля Кастра пракамэнтаваў Хосэ Торэс, кубінскі музыка, які жыве ў Польшчы. «Больш за ўсё мяне непакоіць пераварот, які можа адбыцца на Кубе. Паколькі кубінцы заўсёды катэгарычныя, выбіраюць альбо правы, альбо левы бок. Яны кажуць: «Калі дома няма ката, то мышы вар’яцеюць». І цяпер пасля смерці Кастра яны могуць пачаць вар’яцець».
Польскае радыё