Палякі запусцілі мабільны дадатак, які дазваляе знайсці сабутэльнікаў
Назва дадатку адпаведная – яго назвалі Bimber, што ў перакладзе з польскай мовы азначае «самагон».
Сістэма падобная на амерыканскую праграму Tinder, пры дапамозе якой можна дамовіцца на рандэву альбо сэкс, паведамляе Польскае радыё. Дзякуючы ж польскаму дадатку замест хлопца ці дзяўчыны можна знайсці кампаньёна для выпіўкі. Пры гэтым можна сустракацца ня толькі ўдваіх: ініцыятар алькагольнай імпрэзы можа праз праграму заснаваць групу, да якой могуць далучацца іншыя карыстальнікі.
Праграма працуе паводле геалакалізацыі. Пакуль што даступная версія для сістэмы Android, праз два месяцы будзе запушчаная версія для iOS.