Палякі вяртаюцца з Афганістану
Адзін дзень застаўся да канца службы польскага кантынгенту ў місіі NATO (ISAF) у Афганістане.

Разам з палякамі вернуцца дадому амерыканскія жаўнеры Нацыянальнай гвардыі са штату Ілінойс. Апошнія некалькі гадоў гэтая група амерыканцы служыла ў Афганістане пад польскім камандаваннем на базе ў Газні і ў Баграме.
Палякі і амерыканцы разам ездзілі на акцыі і хадзілі на патруляванне, таксама яны разам праводзілі вольны час. Цяпер яны разам збіраюцца ляцець дадому.
Амерыканскі бок заяўляе: супраца не скончылася з адыходам з Афганістану.