Орбан збіраецца будаваць «Паўднёвы паток»
Венгрыя заявіла, што не адмаўляецца ад будаўніцтва сваёй часткі газаправода "Паўднёвы паток" у абыход Украіны, нягледзячы на пярэчанні ЗША і ЕС супраць праекта.
Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на вугорскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана, перадае РБК.
«Тыя, хто кажуць, што мы не павінны будаваць "Паўднёвы паток"
павінны зрабіць альтэрнатыўную прапанову - як нам жыць без энергіі», - заявіў
Орбан.
Прэм'ер падкрэсліў: «Мы збіраемся будаваць «Паўднёвы паток».
Балгарыі ў мінулым месяцы прыйшлося замарозіць будаўнічыя працы ў рамках праекта «Паўднёвы паток» па загадзе Еўракамісіі, якая заявіла, што краіна парушыла правілы канкурэнцыі ў
ЕС.