Нобелеўская прэмія па хіміі — за аднаўленне ДНК

Нобелеўская прэмія па хіміі ў 2015 годзе была прысуджана адразу тром навукоўцам: шведу Томасу Ліндалу, амерыканцу Полу Модрычу і турку Азізу Санкару.



151007100259_nobel_news_in_624x351_istock_nocredit.jpg

Нобелеўскі камітэт абвясціў, што прэмія была ўручана за вывучэння працэсаў аднаўлення ДНК, паведамляе ВВС.

Гэта — 108-я Нобелеўская прэмія па хіміі з 1901 года.

Многія прэміі па хіміі прысуджаюцца ў сумежных з фізікай і біялогіяй галінах.

Нобелеўская прэмія 2015 года па фізіялогіі і медыцыне была прысуджана за распрацоўку метадаў барацьбы з паразітарнымі хваробамі. Палова прэміі была падзелена паміж ірландцам Уільямам Кэмпбелам і японцам Сатосі Амурам за адкрыццё новага лекавага прэпарата, які дапамагае ў барацьбе з анхацэркозам (рачной слепатой) і слановай хваробай.

Другая палова прэміі была прысуджаная кітаянцы Ту Юю за адкрыццё лекавага прэпарата, які істотна змяншае смяротныя выпадкі пры захворванні малярыяй.