Нямецкі праваабаронца: За забойствам Нямцова стаіць Пуцін

Былы дэпутат Еўрапарламента Вернэр Шульц у інтэрв'ю выданню Die Welt заявіў, што забойства Барыса Нямцова ня будзе раскрыта, бо след цягнецца ў Крэмль.



700ht_nem.jpg

Праз 100 дзён пасля забойства Барыса Нямцова былы дэпутат Еўрапарламента і бундэстага, нямецкі праваабаронца Вернэр Шульц выказаў меркаванне, што заказчыкам забойства з'яўляецца Уладзімір Пуцін.

У інтэрв'ю выданню Die Welt ён заявіў, што расследаванне нічым не скончыцца, бо неабходна ісці па следзе, а ён прывядзе ў Крэмль. "На маю думку, заказчыкам з'яўляецца Уладзімір Пуцін", — сказаў Шульц.

Праваабаронца лічыць, што забойства было спробай запалохаць ўсю расійскую апазіцыю і магло быць звязана з канфліктам ва Украіне, бо Нямцоў збіраўся апублікаваць сведчанні таго, што Расія вядзе там вайну. Па словах Шульца, Нямцову ў Расіі верылі, і калі б ён апублікаваў падобную інфармацыю, яна выклікала б вялікі рэзананс.

Шульц таксама распавёў, што пазнаёміўся з Нямцовым яшчэ ў 1990-я гады падчас аднаго са сваіх візітаў у Расію. Паводле яго слоў, расійскі палітык ужо тады актыўна цікавіўся заходняй культурай і дэмакратыяй. Смерць Нямцова прыкметна аслабіла апазіцыю, упэўнены праваабаронца. "Ён быў выбітнай асобай і, на мой погляд, адзіным, хто нешта мог змяніць у краіне", — сказаў былы дэпутат Еўрапарламента. Цяпер, як лічыць Шульц, галоўны канкурэнт Пуціна ліквідаваны, а справа не будзе раскрыта, як і многія іншыя заказныя забойствы ў Расеі.
 

Deutsche Welle