Навальны выказаўся за тое, каб Крым застаўся ў складзе Расіі
Нечаканую заяву вядомы расійскі апазіцыянер зрабіў падчас гутаркі з рэдактарам радыё "Эхо Москвы" Аляксеем Венедзіктавым.
Даслоўна Аляксей Навальны сказаў наступнае: "Я лічу, што, нягледзячы на тое, што Крым быў захоплены з абуральным парушэннем усіх міжнародных нормаў, тым не менш рэаліі такія, што Крым цяпер з'яўляецца часткай РФ. І давайце не будзем падманваць сябе. І ўкраінцам я моцна раю таксама не падманваць сябе. Ён застанецца часткай Расіі і больш ніколі ў агляднай будучыні не стане часткай Украіны".
Паводле Навальнага, у будучыні трэба будзе правесці новы незалежны рэферэндум датычна тэрытарыяльнай прыналежнасці Крыма, вынікі якога, аднак, па меркаванні апазіцыянера, наўрадці будуць на карысць Украіны. Паводле расійскага ліберальнага палітыка, аддзяленне Крыма можна лічыць нават плюсам для Украіны, якая пазбавілася рэгіёна, скіраванага на збліжэнне з Расіяй.