У школы Гомельшчыны прынялі на вучобу амаль 400 украінцаў

У гэтым рэгіёне Беларусі знаходзіцца найбольш уцекачоў з Украіны. Са студзеня 2014-га туды прыехала 9368 чалавек.



908599536ria600.jpg

Толькі за адзін тыдзень кастрычніка ў Гомельскую вобласць прыехалі 215 жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. 392 школьнікі былі прынятыя ва ўстановы адукацыі Гомельшчыны, у дзіцячыя садкі — 162 дзіцяці, паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.

Дарэчы, сёння беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў,  што прыме ўсіх украінцаў, што прыедуць у Беларусь. Паводле слоў Лукашэнкі, ад яго ведае пра гэта і кіраўніцтва Украіны — і былое, і сучаснае. "І калі яны спрабавалі са мной спрачацца, я вельмі жорстка на гэта рэагаваў", — распавёў кіраўнік Беларусі.

Паводле "Еўрарадыё"