Украіна і Расія дапускаюць увядзенне ўзаемных візаў

Прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк заявіў, што на дадзены момант патрэбы ва ўвядзенні візаў няма, але ён не выключае такога кроку ў будучыні.



000018_00000068565.jpg

Старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі паведаміў журналістам, што ў такім выпадку рэакцыя расійскіх уладаў будзе сіметрычнай.

У той жа час расійскі дэпутат паведаміў, што пры ўвядзенні візаў для многіх катэгорый грамадзянаў працэс іх атрымання будзе спрошчаны, бо многія расіяне маюць ва Украіне сваякоў, сяброў і вымушаныя часта ездзіць у суседнюю краіну.

Паводле украінскіх СМІ