Нараджэнне Чацвёртай Рэспублікі

Вынікі выбараў у Арменіі дазваляюць Саргсяну, які вычарпаў колькасць прэзідэнцкіх кадэнцый, у будучым кіраваць краінай у якасці прэм'ера. Яго Рэспубліканская партыя Арменіі — асноўныя лабісты інтарэсаў Масквы ў Арменіі — мае магчымасць самастойна сфарміраваць урад.

5b527ce1_a70c_4c77_b120_1d765874dcd6_w1023_r1_s.jpg


2 красавіка ў Арменіі прайшлі выбары ў Нацыянальны Сход шостага склікання, якія заклалі падмурак Чацвёртай армянскай Рэспублікі.

Паводле дадзеных ЦВК, пакуль лідзіруе Рэспубліканская партыя Арменіі (РПА) — 53,20%. На другім месцы партыя  "Квітнеючая Арменія", якой кіруе адзін з найбуйнейшых прадпрымальнікаў Гагік Царукян. У “квітнеючых армян” — 26,56%. На трэцім месцы Армянская рэвалюцыйная федэрацыя "Дашнакцуцюн" — 8,04%. Ледзь трапіў у парламент праеўрапейскі апазіцыйны блок “Ёлк” (“Рэгістрацыя”).

Астатнія блокі і партыі не набіраюць неабходных для праходжання ў парламент галасоў. Усяго ў выбарах прынялі ўдзел дзевяць партый і блокаў. Каб трапіць у парламент, партыям неабходна набраць мінімум 5% галасоў, а блоках — 7%.

Галасаванне праходзіла ў цэлым у дастаткова мірнай абстаноўцы. Найбольш гучным аказаўся скандал з удзелам прэзідэнта. Серж Саргсян, як і любы іншы выбаршчык, перад тым, як кінуць бюлетэнь, прайшоў ідэнтыфікацыю асобы з дапамогай адбіткаў пальцаў. Прэзідэнт паднёс пальцы да электроннай прылады, якая не адразу распазнала ўладальніка адбіткаў. Канфуз выклікаў іранічныя каментары ў сеціве. Дарэчы, як піша прэса, вопыт Арменіі па сканаванні адбіткаў пальцаў на выбарах выклікаў вялікі інтарэс у назіральнікаў СНД.

Што тычыцца наступстваў выбараў, то іх вынікі дазваляюць Саргсяну, які вычарпаў колькасць прэзідэнцкіх кадэнцый, у будучым кіраваць краінай у якасці прэм'ера. Яго Рэспубліканская партыя Арменіі — асноўныя лабісты інтарэсаў Масквы ў Арменіі — мае магчымасць самастойна сфарміраваць урад. Аднак, хутчэй за ўсё, рэспубліканцы будуць намагацца стварыць кааліцыю з Армянскай рэвалюцыйнай федэрацыяй "Дашнакцуцюн" (дашнакамі). Дашнакі — партыя, якая стаяла ў вытокаў незалежнасці і карыстаецца вялікім аўтарытэтам у армянскай дыяспары. Кааперацыя з дашнакамі ў тым ліку дапаможа рэспубліканцаў пазбавіцца іміджу марыянеткі Крамля.

Поспех рэспубліканцаў можна лічыць адноснай сенсацыяй, паколькі выбарам папярэднічаў моцны ўнутраны крызіс 2015-га, калі краіну ахапілі выступы супраць новых коштаў на электрычнасць. Рэха тых падзей адчуваецца дасюль. Матывацыя армян — аддаць галасы за спіс рэспубліканцаў, рэйтынг якіх доўгі час быў у стане крутога піке, безумоўна, стане прадметам аналізу палітолагаў.